Ford вылучыць 550 мільёнаў USD на малыя і электрычныя аўтамабілі
Ford вылучыць 550 мільёнаў даляраў ЗША на абнаўленне ўжо існуючага заводу па вытворчасці лёгкіх грузавікоў у Мічыгане. Пасля рэканструкцыі на заводзе стануць вырабляць новае пакаленне Ford Focus і яго электрамабільную версію. Грошы на рэканструкцыю атрыманы ў рамках федэральнай праграмы па падтрымцы аўтавытворцаў. У выніку абнаўлення вытворчасці будзе створана дадаткова 3200 працоўных месцаў. У 2010 годзе Ford вылучыць 500 мільёнаў USD на малае і электрычнае аўтамабілебудаванне, тады ж першыя Ford Focus сыдуць з канвееру новай вытворчасці.А ўжо ў 2012 годзе плануецца масавая вытворчасць электрамабіля на базе Ford Focus.
- Natalia's blog
- Войдите на сайт для отправки комментариев
- просмотров: 6016
Русский